Горад у здымках: 23 ліпеня 2013
Фасад Брыгідскага касцёла і скульптура Хрыста на ганку Катэдры ў рыштаваннях.
З левага тарца мадэрновага будынку па Сацыялістычнай 44 знеслі пазнейшую прыбудову. Можа ўрэшце ўзяліся рэстаўраваць камяніцу? У той самы час у будынку канца ХІХ ст. па вул. Маркса, 30 чарговае вакно пераўтвараецца ў будучы ўваход нейкай крамкі (здымкі ніжэй).