Адчуй сябе скарбашукальнікам!

Па словах аўтара, удзел могуць прымаць не толькі аўтааматары, але і роварныя падарожнікі.

 

– Калі іх набярэцца больш за тры каманды – мы зробім для раварыстаў асобную катэгорыю, – кажа Мікалай, адзін з арганізатараў гульні. – А так, аўтааматары могуць паўсюль даехаць, у некаторыя месцы, праўда, з цяжкасцямі.

 

Ідэя гульні-кэшынг такая: у розных месцах Гарадзенскага раёна закапаныя нібыта клады – пластыкавыя кантэйнеры, у якія аўтары гульні паклалі прызы для ўдзельнікаў. У вызначаны час на сайце праэкта з’явіцца інфармацыя, разгадаўшы якую з дапамогай GPS-навігатара трэба прыехаць на месца пошуку і знайсці гэты кантэйнер. Хто прыедзе першы, той забірае прыз ад арганізатараў і кладзе невялічкі падарунак ад сябе – кшталту запальнічкі ці магніціка.

 

Асаблівасці гэтай гульні ў тым, што яна будзе каманднай і ў ёй забаронена выкарыстанне штыроў, каб не разламаць пластыкавы кантэйнер. Кожнаму гульцу трэба мець з сабой пропуск у памежную зону. Гульня будзе ладзіцца пры ўдзеле мінімум трох каманд. Мінулагодняя адзіночная гульня сабрала больш за 30 удзельнікаў.

 

Здымак en.cx