Крыс Норман заспявае ў Міры
19 чэрвеня пасля фінальнага канцэрта праекта “Новыя галасы Беларусі”, ля муроў замка выступіць украінскі гурт “Воплі Відаплясава”.
20 чэрвеня салісты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балету прадставяць праграму “Опера-Мадэрн”: вядомыя оперныя творы ў сучаснай апрацоўцы. У гэты ж вечар выступіць Анжаліка Агурбаш, якая заспявае разам з дачкой.
Апоўначы 21 чэрвеня распачнецца сольны канцэрт брытанскай зоркі Крыса Нормана.
Завершацца “Музычныя вечары” святочным феерверкам.