Гарадзенец, якога шукала ўся краіна, знойдзены забітым (абноўлена)
Незадоўга да прапажы Аляксандар ехаў ў сваім аўтамабілі Аўдзі-100 ў раёне вёсак Брузгі-Каменка і размаўляў па тэлефоне. Але раптоўна сувязь перарвалася і малады чалавек стаў недаступным. З гэтага моманту і пачаліся актыўныя пошукі.
Як паведамляе “Наша ніва”са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча, цела 24-гадовага гарадзенца знайшлі закапаным у лесе каля вёскі Брузгі.
Выяўлена, што 20 ліпеня Аляксандр ехаў у машыне з сябрам. Яны курылі спайс (псіхатропнае рэчыва), калі паміж імі ўзнікла сварка, якая перарасла ў бойку. 21-гадовы знаёмец, тройчы судзімы за крадзеж, махлярства і хуліганства, схапіўся за нож. Некалькі ўдараў, і Аляксандр загінуў.
Закапаўшы цела ў лесе, хлопец на чужым аўто з’ехаў у Мінск. Там пакінуў машыну сябру, каб той яе прадаў. Падазраванага затрымалі. Заведзена крымінальная справа за забойства.
Падобнае забойства было нядаўна зарэгістравана пад Мінскам, дзе жанчыну забілі, а яе аўтамабіль пераправілі на продаж у Расію.
Таму, на сённяшні дзень, асноўным матывам забойства следства лічыць продаж аўтамабілю. Па неафіцыйных дадзеных, незадоўга да здарэння Аляксандра запрашалі працаваць у Расію.