Android супраць iPhone: што выбраць?

Сёння найбольш папулярнымі з іх з’яўляюцца аперацыйныя сістэмы Android і iOS. Гэты артыкул будзе цікавы тым, хто дагэтуль не вызначыўся, якой сістэмай карыстацца зручней.

 

Умоўная барацьба паміж кампаніямі Google і Apple не перарываецца.

Абнаўленні і паляпшэнні сістэм адбываюцца рэгулярна з выпускам новых мадэляў мабільных тэлефонаў.

Кожная з сістэм даволі камфортная і цікавая для карыстання.

 

Тым, хто яшчэ не вызначыўся, які тэлефон набываць, прапануем звярнуцца да таблічкі з кароткім апісаннем асноўных плюсаў і мінусаў абедзвюх аперацыйных сістэм.

 

Крытэрый iPhone Android
+ +
Дастасаванні Амаль мільён дастасаванняў, якія пастаянна аднаўляюцца і колькасць іх павялічваецца Дастасаванні можна набыць толькі ў App Store Дастасаванні можна ўсталяваць з любога маркету Значна больш марудная хуткасць аднаўлення дастасаванняў, меншая іх колькасць
Інтэрфэйс Просты і зручны Не дазваляе змяняць наладкі ў меню самастойна Дазваляе змяняць наладкі меню кожнаму карыстальніку  
Праца ў сеціве   Падтрымлівае толькі браўзер Safari; не дазваляе выкарыстоўваць Firefox, Opera і Chrome Дае магчымасць карыстання топавымі браўзерамі
 
Злучэнне з кампутарам   Толькі з дапамогай iTunes    
Іншае Аўтаматычнае аднаўленне аперацыйнай сістэмы; бяспека і камфортнасць Адсутнасць паўнавартаснага Adobe Flash Player – вядомай усім тэхналогіі, якая дазваляе праглядаць ролікі, гуляць у браўзерныя гульні і карыстацца ўсёй разнастайнасцю інтэрнэт-кантэнту.  Карыстальнік не мае функцыі перадачы дадзеных праз Bluetooth Найбольш папулярная ў свеце аперацыйная сістэма. Сістэма дазваляе юзерам самастойна змяняць змест і выпраўляць памылкі Высокае энэргаспажыванне сістэмы

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

ANDROID&iPhone; by Lesia Rudnik on GoAnimate

А вось што распавядаюць пра сябе і сваю канкурэнтку самі аператыўныя сістэмы:)


Аперацыйная сістэма Android першапачаткова распрацоўвалася Android Inc., пазней была куплена кампаніяй Google. Кожная новая версія сістэмы называецца ў гонар нацыянальнай амерыканскай стравы і наступнай літарай алфавіта.

 

На дадзены момант апошняя версія аперацыйнай сістэмы – 4.3. Яна была прадстаўлена 24 ліпеня.

 

Сярод яе мінусаў адзначым:

 

Свабоднае распаўсюджванне, вялікая колькасць падтрымліваемых архітэктур працэсараў і вялікая колькасць мадэлей, робіць платформу надзвычайна фрагментаванай і цяжкай для распрацоўнікаў. Многія смартфоны яшчэ да выхаду становяцца састарэлымі. А з-за праграмных асаблівасцяў кожнага вытворцы, працэс аднаўлення дастасаванняў цяжкі.

 

Аптымізацыя. Да версіі 4.1. гэта слова было незнаёма спецыялістам з Google. Ядро сістэмы пабудавана так, што ўсе працэсы захоўваюцца ў кэшы + інтэрфэйс. З-за гэтага інтэрфэйс часта лагае. Толькі на 4.1 з’явіўся Project Butter ці трайная буферызацыя, якая скрасіла сістэму аптымізацыі.

 

Высокае энэргаспажыванне сістэмы. З дадзенай праблемай змагаюцца ўсе смартфоны. Пры актыўным карыстанні смартфон на Android жыве адзін працоўны дзень.

 

Вялікая колькасць софту ў Google Play не праходзіць мадэрацыю і можа быць заражана вірусамі. Таму нярэдка здараюцца выпадкі кражы дадзеных на гэтай платформе.

 

Крытыкі сістэмы адносяць да яе недахопаў вялікую ўвагу Google да асабістай інфармацыі пра карыстальнікаў і іх месцазнаходжання, што робіць асабістае жыццё ўжо не зусім асабістым. Хаця гэты ж пункт можна аднесці да мінусаў платформаў Apple і Microsoft.

 

Плюсаў платформы Android вельмі шмат.

 

Па-першае – гэта падтрымка карт памяці і ў многіх смартфонах, стандарту OTG, які дазваляе падключаць перыферыю ў выглядзе знешніх жорсткіх дыскаў, флэшак, клавіятур, мышак і г.д. Гэта дазваляе пашырыць магчымасці гаджэту. Першасная падтрымка ўсіх сэрвісаў Google ад карт да перакладчыка, чаго вельмі доўга чакаюць карыстальнікі iOS.

 

На працягу некалькіх версій Android афіцыйна падтрымліваў тэхналогію Adobe Flash, што рабіла інтэрнэт-сёрфінг вельмі прываблівым на дадзенай платформе. Пасля версіі 4.1 афіцыйная падтрымка спынілася, і цяпер працаваць з Flash можна толькі калі ўсталяваць яго самастойна.

 

На платформе Android можна кастамізаваць абсалютна ўсе элементы сістэмы, пачынаючы з абалонкі, сканчаючы ўсімі дробнымі элементамі сістэмы: колерамі, частатой працэсара і г.д.

 

Таксама да плюсаў сістэмы можна аднесці поўную падтрымку стандарта Bluetooth і падтрымку ftp-сэрвісаў. Гэта спрашчае працу паміж дастасаваннямі і дазваляе абменьвацца файламі.

 

Аперацыйная сістэма – iOS ад кампаніі Apple усталёўваецца толькі на тэхніку дадзенай кампаніі. Гэта лінейкі трох накірункаў: смартфоны iPhone, планшэты iPad, плэеры iPod. У бліжэйшай будучыні будзе і версія для гадзіннікаў – iWatch.

 

Версія аперацыйнай сістэмы ўнутрана не змянялася на працягу шасці пакаленняў пачынаючы з першага iPhone і сканчаючы пятай мадэллю. Версія №7, якая была прадстаўлена і зараз знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставання, цалкам змянілася знешне з-за звальнення Скота Форстайла і прызначэння на яго пасаду Джонатана Айва. Але ўнутраныя асаблівасці засталіся. Ёсць таксама адметныя адрозненні ад аперацыйнай сістэмы Android ад Google.

 

Асноўныя мінусы аперацыйнай сістэмы iPhone:

 

Закрытасць сістэмы. Распрацоўнікі не маюць доступу да зыходнага коду сістэмы і вымушаны праходзіць доўгія працэдуры ліцэнзавання. З-за гэтага церпіць бальшыня карыстальнікаў, якія не маюць выбару ў раздзелах інтэрнэт-браузераў, мультымедыя, таму што праграмы вымушаныя працаваць толькі з дазволенай інфармацыяй ад Apple.

 

З зачыненасці сістэмы выцякаюць і дзве іншыя асаблівасці. Першая – немагчымасць змяніць знешні выгляд сістэмы і адсутнасць даступнай карыстальніку файлавай сістэмы. З-за гэтай асаблівасці карыстальніку не даступная перадача файлаў па пратаколу Bluetooth, падключэнне да іншых кампутараў і прыстасаванняў для далейшай працы з файламі.

 

Гэта магчыма толькі пры працы з хатнімі ПК і ўсталяваным ПЗ ад Apple – iTunes. Пры падключэнні да другога камп’ютара, ПЗ прапануе сцерці вашыя дадзеныя. Адсутнасць магчымасці падключыць карту памяці для пашырэння месца для кантэнту з’яўляецца яшчэ адным слабым момантам аперацыйнай сістэмы.

 

Адзін з найслабейшых момантаў – адсутнасць паўнавартасанага Adobe Flash Player, вядомай усім тэхналогіі, якая дазваляе праглядаць ролікі, гуляць у браўзерныя гульні і карыстацца ўсёй разнастайнасцю інтэрнэт-кантэнту. Існуюць твікі і браўзеры, якія здольныя ў пэўнай ступені вырашыць дадзеную праблему, але гэта цяжкая і доўгая праца, якая амаль не дае гарантый.

 

З моцных бакоў аперацыйнай сістэмы можна вылучыць такія рэчы як:

 

Адсутнасць фрагментаванасці і палепшаная аптымізацыя. Гэта дасягаецца за кошт малога мадэльнага шэрагу дастасаванняў, закрытай сістэмы і іншага прынцыпа апрацоўкі дадзеных.

 

Існуе вялікая колькасць дастасаванняў-эксклюзіваў толькі для дадзенай платформы. Паколькі працэс узлому цяжкі для звычайнага карыстальніка, распрацоўнікі давяраюць гэтай сістэме.

 

Лёгкасць аптымізацыі дастасаванняў для дадзенай сістэмы і больш багатыя карыстальнікі робяць iOS папулярнейшай за Android.

 

Лагічнасць аблочных сервісаў і сінхранізацый – яшчэ адзін пункт для выбару гэтай сістэмы.

Тыя, хто выбірае тэхніку на дадзенай аперацыйнай сістэме, павінны разумець, што атрымаюць клопат, прастату, плаўнасць, але ўзамен пазбавяцца крокаў кастамізацыі, выбару і многіх карысных функцый, якія страчваюцца з-за закрытасці сістэмы.