Усё для пакупнікоў

|

Першыя бясплатныя аўтобусы пачалі курсаваць паміж АЛМІ і гродзенскімі мікрараёнамі ўжо ў мінулую суботу. Яны адпраўляюцца з паркоўкі каля бочнага ўваходу ў гіпермаркет з вуліцы Бялуша па раскладзе.

Пакуль адміністрацыя АЛМІ арганізавала 4 маршрута з канцавымі прыпынкамі на вуліцы Белыя росы (Дзевятоўка), Фолюшы, Фартах і Вішняўцы.

Аўтобусы ходзяць па раскладзе, з якім можна азнаёміцца на сайце http://www.almi.su/site.xp/050048124050048050.html, і спыняюцца на прыпынках па запатрабаванні пасажыраў.

Гэтымі ж аўтобусамі можна даехаць з мікрараёнаў да гіпермаркета, аднак раскладу адваротнага руху не існуе – чакайце на канцавых прыпынках.