Трэці раз на тыя ж граблі
Мікрааўтобус, якім кіраваў жыхар вёскі Пяцюлеўцы (Лідчына), супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Лідзе.
У гаражы кіроўцы знайшлі яшчэ 24 каністры з самаробнай гарэлкай. Агулам было канфіскавана 1120 літраў сурагату коштам амаль 17 міліёнаў рублёў.
У гэтага аматара сурагатнага спірту супрацоўнікі міліцыі канфіскуюць небяспечны напой трэці раз за апошнія 2 гады.
Паводле БелТА