Шкодная звычка – добры бізнес
Пры гэтым штомесяц прадаецца каля 1,3 міліярда гродзенскіх цыгарэт.
Фабрыка выпускае пяць міжнародных марак – Alliаnce, Viceroy, Pall Mall, Lucky Strike, Kent – і 17 уласных брэндаў цыгарэт, сярод якіх 11 марак цыгарэт амерыканскага тыпу.
Цыгарэты ў Гродна вырабляюцца круглыя суткі і без выходных.
Прадпрыемства перыарыентуецца з вытворчасці танных табачных вырабаў, попыт на якія зніжаецца, на больш дарагую і якасную прадукцыю. Таму, хоць сёлета гродзенская табачная фабрыка амаль на 13% скараціла аб’ёмы вытворчасці, у грашовым эквіваленце выпуск прадукцыі адпавядае ўзроўню мінулага году.
Найбольш папулярныя на сёння гродзенския брэнды – “Мінск”, “Премьер”, “Магнат”.
Затое попыт на цыгарэты арыентальскага тыпу “Астра люкс”, “Прыма люкс”, “Мірскі замак” і “Космас” знізіўся на 40%: апошнія паўгады “Неман” іх не вырабляе, а толькі распрадае мінулагоднія запасы. Магчыма ў хуткім часе іх увогуле здымуць з вытворчасці.
Паводле БелТА
Фота з сайта http://www.mobiledevice.ru