Чэмпіянат па дрыфце працягнецца каля Гродна

Першы этап чэмпіянату – начны дрыфт – прайшоў у Лагойску. Спаборніцтвы другога этапу адкрыюцца ў 12 гадзін, кваліфікацыйныя заезды па плане распачнуцца праз гадзіну, а фінальныя заезды ТОП-16 – у 16.30.

 

Па словах арганізатараў, удзельнічаць будуць і замежныя пілоты, сярод мясцовых магчымы ўдзел вядомага гродзенскага гоншчыка Дзмітрыя Нагулы.

 

Квіткі ўжо можна набыць ў салонах Еўрасець і Сувязны і на сайце Ticketpro.by.

  

Паводле autogrodno.by