“Гродна Азот” рэалізуе інвестпраект з дапамогай партнёраў
Праект будаўніцтва новага азотнага комплекса ў ААТ “Гродна Азот” уключаны ў Дзяржаўную праграму развіцця нафтахімічнага комплекса да 2020 года. Канцэрн «Белнафтахім» і ТАА “Газпрам інвестпраект” дамовіліся распрацаваць схему сумеснай рэалізацыі інвестпраекта.
Агульныя інвестыцыйныя затраты ў праект складуць 1 млрд. USD.
Згодна з праграмай рэалізацыя праекта распачнецца ў гэтым годзе і скончыцца да 2019 года. Ужо распрацаваны бізнэс-план, вядуцца перадінвестыцыйныя працы, разглядаюцца розныя варыянты фінансавання.
Плануецца стварыць новую масштабную вытворчасць, якая павялічыць колькасць азотных угнаенняў на 231 тысяч тон у год.
Зацікаўленасць у прыватызацыі “Гродна Азота” расійскія кампаніі праяўлялі раней – сярод іх “Газ-Ойл”, “Сібур – Мінеральныя угнаенні”. Але праекты аб супрацы сканчаліся на ўзроўні абмеркавання.