ДАІ шукае вінавайцу аварыйнай сітуацыі на Горкага

Аварыя адбылася ўвечары 5 жніўня каля крамы “Мока”. Чырвоны Форд рухаўся ад кінатэатру “Космас” у бок раддома. На скрыжаванні вуліц Даватара і Горкага яго падрэзаў белы Опель.

 

Кіроўца Форда, каб пазбегнуць сутыкнення, была вымушана рэзка з’ехаць улева. Машына прабіла абароджу і павісла на клумбе з кветкамі.

 

Пацярпелых няма. ДАІ шукае кіроўцу Опеля, які выклікаў аварыю.

 

Паводле autogrodno.by