Глядзіце ў кінатэатрах
Дзеянні фільма разгортваюцца ў ліпені 1941 года ў Магілёве і наваколлях горада.
У аснове сюжэта – гераічная абарона Магілёва, якая стрымлівала гітлераўскія дывізіі на працягу трох тыдняў. Літаратурны сцэнар стужкі стварыў вядомы беларускі драматург аляксей Дудараў. Рэжысёр-пастаноўшчык – Дзяніс Скварцоў.
“Дняпроўскі рубеж” здымалі ў Гродна, Брэсце, Быхаве, Бабруйску.
У фільме занятыя вядомыя беларускія і рускія акторы, у тым ліку зоркі расійскіх серыялаў Анатоль Кот і Анна Гаршкова.
З 22 чэрвеня паказ стужкі пачнецца ў беларускіх кінатэатрах.
Фота з сайта http://foto.grodno.net