Фестываль “Гальшанскі замак” аб’яднае два народы
На фестываль завітаюць каля васьмідзесяці партнёраў з Літвы – майстры народных рамёстваў, паэты, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Паэты Віленскага і Ашмянскага раёнаў прэзентуюць сумесны творчы зборнік. Запланавана заключэнне дамовы аб супрацоўніцтве паміж музейнымі і бібліятэчнымі ўстановамі абодвух раёнаў. Будзе выпушчаны каталог “Майстры памежнага рэгіёну” на чатырох мовах, а таксама набор паштовак “Скарбы Ашмянскага краязнаўчага музея”.
Ашмянскія артысты самадзейнасці пакажуць вялікае тэатралізаванае шоў у касцюмах гістарычных персанажаў.
Адмыслова будзе распрацаваны турыстычны маршрут з Ашмянаў да Вільні. Беларуская частка падарожжа пройдзе праз Гальшаны, геадэзыйны пункт Дугі Струвэ “Цюпішкі”, Баруны, Жупраны, Паляны, Грынцы. З боку Літвы маршрут працягнецца праз Меднікі, Рукойні, Барэйкішкі, Крыжоўку, геадэзыйны пункт Дугі Струвэ ў Віленскім раёне.