Два айподы чакаюць знаўцаў Ваўкавышчыны
Конкурс складаецца з дзвюх намінацый: “Лепшы гістарычны артыкул-даследаванне” і “Лепшы верш”.
Умовы напісання гістарычнага артыкула-даследавання:
1) Артыкул павінны быць напісаны на беларускай мове.
2) У якасці аб’екта даследавання можна ўзяць гістарычны аб’ект, малавядомы факт, незвычайную асобу, цікавую сям’ю з Ваўкавыскага раёна.
3) У тэксце дазваляюцца цытаты з паданнем крыніцы, але не перапісванне цэлых тэкстаў з апублікаваных крыніцаў.
4) Артыкул павінны быць напісаны літаратурнай мовай, зразумелай большасці людзей, з мінімальнай колькасцю памылак.
5) Вітаецца наяўнасць фотаздымкаў і іншых дадатковых матэрыялаў.
Умовы напісання верша:
1) Верш павінны быць напісаны на беларускай мове.
2) Верш павінен суадносіцца з гісторыяй Ваўкавыскага раёну/
3) Абмежаванні па форме і змесце датычаць вытанчаных формаў мастацтва, не будуць прымацца, напрыклад, белыя вершы, японскія хайку і танка.
Даслаць свае працы можна на электронную пошту volkovysk.by@tut.by з пазнакай імя, прозвішча і тэлефона.
Лепшыя творы будуць апублікаваныя на Ваўкавыскім сайце.
Як паведаміў арганізатар конкурса Уладыслаў Мігдалёнак, спаборніцтва такога фармату ладзіцца ўпершыню. З дапамогай конкурса арганізатары хочуць пазнаёміцца са схаванымі гістарычнымі талентамі, “прыцягнуць моладзь да гісторыі”, што не замінае удзельнічаць і сталым людзям. Няма абмежавання і па месцы жыхарства, то бок да ўдзелу дапускаюцца не толькі ваўкавычане.
Здымак belaruscity.net