Фестываль у Сярэднявечным духу ладзіцца ў Крэве

На месцы Крэўскага замку, пабудаванага ў 30-я гады XIV стагоддзя, засталіся толькі фрагменты сцен і вежаў. У гэтым кутку Смаргонскага раёна штогод збіраюцца аматары нацыянальнай культуры і спадчыны.

 

Сёлета на рэгіянальным фестывалі выступяць прадстаўнікі розных сучасных песенных і танцавальных плыняў. Можна будзе прыняць удзел у майстар-класах па народных танцах, спевах, гульнях, конкурсах. Сваю працу пакажуць народныя майстры.

 

Госці фестываля пазнаёмяцца з аўтэнтычнай культурай, рамёствамі, валанцёрскімі ініцытывамі па ахове спадчыны Беларусі. Адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне падпісання Крэўскай уніі ў 1385 годзе.

 

Здымак padarozhnik.com


Паводле belarus.by