Гродзенскія пляжы пад забаронай

|

Пад часовую забарону трапілі пляжы ў Шчучыне, у Луцкаўлянах, на возеры Кань-Белае ў Азёрах – усяго 14 зон адпачынку.

Усе яны знаходзяцца ў нездавальняючым стане.

 

Пляж на возеры Малочнае ў Парэччы закрыты для дзяцей.

З-за неадпведнасці эпідэміялагічным крытэрам бяспекі  забаронена адпачываць на пляжы ў вёсцы Гурнофель Шчучынскага раёна.

 

Даследванні вады ў месцах масавага адпачынку летам робяцца раз на тыдзень.

Калі бактэрыялагічныя паказчыкі двойчы запар нездавальняючыя, спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выносяць пастанову пра часовую забарону выкарыстання вадаёма для купання.

 

Здымак http://www.belnovosti.ru