На выходных у Гродне спёка крыху спадзе
У суботу навальніцы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у асобных раёнах днём магчымы град. У часе навальніц парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду.
У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі.
Тэмпература паветра ўначы +16…+18ºС, днём +25…+27ºС, па вобласці да +29ºС.
11 жніўня ўначы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – навальніцы і моцныя дажджы раніцай.
Днём – пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +13…+18°С, днём +21…+26°С.
12 жніўня будзе воблачна з праясненнямі.
Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Вецер заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +12…+17°С, днём +22…+27°С.
Здымак http://kolontaeva.ru