Студэнт з Нігерыі патануў у тэхнічным кар’еры
Выратавальнікаў выклікалі яго сябры – відавочцы здарэння.
На беразе кар’ера, купацца ў якім забаронена, а глыбіня дасягае 20 метраў, адпачывалі трое сяброў.
Выпілі безалкагольных напояў, і адзін з іх пайшоў да берага кар’ера.
Хлопец аступіўся і ўпаў у ваду. Плаваць ён не ўмеў.
Сябры не змаглі дапамагчы: берагі кар’ера абрывістыя, а плаваць не ўмеў ніхто ў кампаніі.
Тады выклікалі выратавальнікаў.
Праз 2 гадзіны, у 19.44 вадалазы знайшлі цела загінулага і выцягнулі на бераг.
Пасля здарэння праваахоўныя органы правераць тэхнічныя вадаёмы рэгіёна: у часе рэйда звернуць увагу на наяўнасць знакаў, якія забараняюць купанне, і аховы.
Паводле http://mchs.gov.by