Каля Зэльвы знайшлі парэшткі людзей, жыўцом закапаных у часе вайны

|

Гарадзенец звярнуўся з заявай у аблвыканкам, і пошукавы батальён пачаў раскопкі.

У вызначаным месцы сапраўды знайшлося масавае пахаванне 50 чалавек, у тым ліку 17 дзяцей.

Паводле экспертаў, яны сталі ахвярамі нацыстаў.

 

Магіла знаходзіцца на тэрыторыі былога гета, але знішчалі вязьняў у іншым месцы, таму пра гэтае пахаванне ніхто не ведаў.

Аркадзь Лыкосаў лічыць, што сярод знойдзеных парэшткаў – парэшткі ягонага прадзеда.

 

Да справы падключыліся следчыя і спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Яны вызначылі, што большасць загінулых былі пахаваныя жыўцом.

Пасля вывучэння, усе парэшткі з належнай пашанай перапахаваюць у той жа вёсцы.

 


Паводле http://ont.by

Здымак http://bloknot-voronezh.ru