Cудзяць грамадзяніна ФРГ, які вербаваў гарадзенак для заняткаў прастытуцыяй

|

Крымінальную справу па факце спробы вывазу двух гарадзенак у Германію для заняткаў прастытуцыяй перадаў у суд аддзел следчага камітэта.


8 красавіка 2013 года грамадзянін ФРГ 1965 года нараджэння ў Гродне ўгаворваў чатырох мясцовых жыхарак паехаць у Германію. Ён меркаваў атрымліваць прыбытак з працы дзяўчат прастытуткамі, абяцаў тым матэрыяльныя выгоды і добрыя ўмовы жыцця.

Усе гарадзенкі адмовілі замежніку.

 

Пошук патэнцыйных прастытутак у Гродне ён працягваў, вярнуўшыся дамоў, праз інтэрнэт.

 

У траўні яму атрымалася зацікавіць двух жыхарак Гродна.

29 траўня грамадзянін ФРГ прыехаў у Гродна, і ў гэты ж дзень паспрабаваў вывезці жанчын у Берлін.

Яго затрымалі ў пункце пропуску “Брузгі” супрацоўнікі  упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі разам з памежнікамі.

 

Грамадзяніну ФРГ прад’яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні спробы на выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобы і вывазе яе за межы дзяржавы, зробленай асобай, якая раней рабіла аналагічнае злачынства.

На маёмасць абвінавачанага наклалі арышт.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.pro30.pro