Гродзенская ДАІ правядзе дзіцячую фотасесію і разыграе прызы

|

12 жніўня на вуліцы Гродна выедзе патрульны аўтамабіль ДАІ з бартавым нумарам “555”.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць звяртаць увагу на аўтамашыны, дзе сярод пасажыраў – дзеці.

Такое аўто спыняць.

Калі дзеці-пасажыры перавозяцца паводле правіл (у спецыяльных дзіцячых крэслах альбо прышпіленыя рамнямі бяспекі), іх бацькам прапануюць запоўніць спецыяльную анкету.

Анкеты змогуць запоўніць таксама бацькі, якія разам з дзецьмі будуць па правілах пераходзіць дарогу.

 

Акцыя працягнецца да 14 жніўня.

Адзначаныя ДАІ дзеці атрымаюць  магчымасць паўдзельнічаць у фотасесіі, а іх здымкі будуць размешчаныя на бігбордах, што напярэдадні новага навучальнага года з’явяцца на асноўных магістралях Гродзенскай вобласці.

 

50 бігбордаў, на кожным з якіх фотаздымак аднаго з сустрэтых у часе акцыі дзяцей законапаслухмяных кіроўцаў, ДАІ вырабіць сумесна з “Белджяржстрахам”.

Тэкст для ўсіх плакатаў аднолькавы:”Внимание – дети! Включи ближний свет фар”.

 

Фатаграфаваць дзяцей будуць не адразу: дадуць магчымасць падрыхтавацца і прапануюць падыйсці на фотасесію ў вызначаны час.

 

З 19 да 23 жніўня ў часе акцыі “Дзіця – галоўны пасажыр!” кіроўцы, якія перавозяць дзяцей ў аўтакрэслах, змогуць удзельнічаць у розыгрышы відэарэгістратара.

 

Яшчэ адну акцыю – “Гатоўнасць №1”, ДАІ правядзе разам з “Радыё “Гродна”.

Каб атрымаць падарункі (галоўны  – дзіцячае аўтакрэсла), трэба ўключыць бліжняе святло фар і трапіць на вочы супрацоўнікам ДАІ.

 

Паводле http://gaigrodno.by