Гарадзенка стала “Міссіс Сусвет-2013”
Па меркаванні публікі і выніках галасавання “Міссіс Сусвет-2013” названая прадстаўніца Малайзіі.
Сёлета міжнародны конкурс праходзіў на востраве Аруба на поўдні Карыбскага мора.
Лозунг конкурса “Міссіс Сусвет” – “Не гвалту!”.
У гэтым годзе кожная з удзельніц распавядала аб тым, як яе краіна змагаецца з праявамі гвалту.
Святлана прадстаўляла даклад пра гвалт (асабліва хатні) у дачыненні жанчын. Яе лозунг – “Ты можаш усё змяніць!»
Святлана Кузняцова ў свой час стала пераможцай першага нацыянальнага конкурса прыгажосці “Міс Беларусь-98”.
У 1999 выйшла ў фінал “Міс Еўропа-99”, удзельнічала ў “Міс Свету-2000”.
Гарадзенка выйшла замуж, змяніла месца жыхарства і прозвішча.
Летась прыгажуня заваявала тытул “Missis Beauty Millenium International-2012”.
У конкурсе, які праходзіў у Дамініканскай Рэспубліцы, удзельнічалі прадстаўніцы 40 краін.
Святлана Кузняцова жыве ў Маскве.
Працуе па спецыяльнасці – выкладае матэматыку, і ўваходзіць у дзесятку лепшых педагогаў Масквы. Выхоўвае двух сыноў: васьмігадовага Андрэя і двухгадовага Мікіту.
Здымак з сайта http://unfpa.by