Гарадзенцы пра адключэнне гарачай вады: Тое, што можна зрабіць за дзень-два, робяць месяц

| Без катэгорыі

“Магчыма, там пра людзей клапоцяцца крыху больш, чым у нас. У Польшчы таксама прамываюць трубы. Але рэч у тым, што там гэта інакш тэхнічна рэалізавана, чым у нас.

У нас падыходзяць “тапорна”, безадказна: тое, што можна зрабіць за дзень-два, робяць месяц. А там робяць за гадзіну або за дзве.

Тым больш у Польшчы адключаюць па аднаму дому, па два, а ў нас раёнамі. Проста фізічна не змогуць зрабіць людзі цэлы раён за два дні”.

 

“Там капіталізм, а мы толькі імкнемся да гэтага. Ніяк не можам выкараніць гэтыя ўсе “замарочкі” нашы, скажам так, савецкіх часоў”.

 

“На два-тры тыдні адключаюць, і нічога не робяць ні слесары, ні сантэхнікі. Не ведаю, чаму. Напэўна таму, што ў нас у Беларусі, я баюся сказаць, бацька. Напэўна, таму”.

 

“Я таксама так думаю: таму што ў нас Аляксандар Рыгоравіч шмат чаго можа зрабіць…”

 

“Эканомія газу расейскага папросту, і ўсё. У нас дома калонка, таму нам прасцей, нам не адключаюць ваду”.

 

“Я лічу, што адключэнне павінна быць, але не такім доўгім, не два тыдні. Хоць бы два-тры дні, максімум тыдзень. Бог яго ведае, чаму там перасталі! Можа, ў іх там служба інакш наладжаная. Бо прафілактыка сетак усё роўна павінна быць раз на год, я сам інжынер па адукацыі, таму ведаю. Але не два тыдні”.

 

“Вас гэта моцна хвалюе, гарачую ваду што адключаюць? Вось мяне, напрыклад, гэта зусім не чапляе і не цікавіць, што ў вас там у Польшчы. Я ў сваёй краіне жыву, я нарадзіўся тут, і я ёю задаволены. Пытанні ёсць?”

 

“Наколькі я ведаю, там больш думаюць пра людзей: у Польшчы, у Нямеччыне. Быў я ў Францыі і бачыў усё. Там у асноўным вада халодная і бясплатная. І катлы для ацяплення на газе. І ніхто нічога не адключае. У Парыжы жыў: уключаеш кацёл — калі ласка, гарачая вада ў любы час”.

 

“Паняцця не маю! Не, у Польшчы я не бываў. А што, хіба кожны гарадзенец абавязаны пабываць у Польшчы?”