Падпаліў сам сябе
Трагедыя здарылася 10 жніўня.
Выратавальнікаў выклікалі жыхары пяціэтажкі па вуліцы Валадарскага, калі з кватэры суседзяў, дзе жыў пенсіянер з двума сынамі, пайшоў дым.
Чатыры пажарныя разлікі, РАУС і хуткая дапамога выехалі на месца.
Высветлілася, што 33-гадовы мужчына, які неаднаразова выказваў думкі пра самазабойства, зрабіў спробу самаспалення: абліўся бензінам і падпаліў сябе.
Яго, яшчэ да прыбыцця байцоў МНС, патушыў брат.
Рэанімацыйную дапамогу пацярпеламу аказала брыгада хуткай дапамогі.
У цяжкім стане з апёкамі 40% цела мужчына змешчаны ў рэанімацыю.
Сёння стала вядома пра яшчэ адзін выпадак самаспалення, які здарыўся ў цэнтры Мінска.
На беразе Свіслачы спаліў сябе жыхар Цнянкі 1989 года нараджэння.