Гродзенская выставачная зала запрашае на вернісаж эксперыментальнай фатаграфіі
Восем прафесійных фатографаў з Масквы – група “Лайтграфік”—прадставяць гарадзенцам свае фотаздымкі.
Іх персанажы – людзі і прадметы.
Усе кампазіцыі створаныя ў адзін кадр з дапамогай настроек камеры.
Асноўны элемент стыля, які вызначае змест выявы – унутранае свячэнне.
Складаецца ўражанне, што святло рознага колеру і інтэнсіўнасці струменіцца скрозь персанаж – чалавек гэта альбо прадмет.
Праз гэтае святло фотамастак імкнецца адлюстраваць настой і характар сваёй мадэлі.
Адкрыццё выставы адбудзецца 13 жніўня ў 17 гадзін.
Выставачная зала знаходзіцца па адрасе: вуліца Ажэшкі, 38.
Здымак http://photo.i.ua