Уступная кампанія на Гродзеншчыне
Дырэктар рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лілія Баброўнік агучыла асноўныя лічбы сёлетняй уступнай кампаніі.
На Гродзеншчыне сёлета зарэгістравана больш за 15 тысяч абітурыентаў. Найстарэйшаму з іх – 48 год.
Найбольшая колькасць абітурыентаў – больш за 9 тысяч – напіша тэсты па матэматыцы. Беларускую мову абралі 7700 чалавек, рускую – 7300. Найменш ахвотных на Гродзеншчыне знайшлося на тэсціраванне па геаграфіі (266), сусветнай гісторыі (185), гішпанскай мове (25 чалавек).
У цэнтралізаваным тэсціраванні ўдзельнічаюць 6,9 тыс. выпускнікоў школ, 5,8 тыс. – выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ПТВ, 1,4 тыс. гімназістаў, каля 700 ліцэістаў, каля 60 чалавек з вышэйшай адукацыяй.
Выпускнікоў гэтага года сярод абітурыентаў крыху больш за дзве трыці – 10700 чалавек.
Паводле інфармацыі БелТА
Фота з сайта http://www.univer.by