Праз вёску Дзевятоўка плануюць пусціць тралейбусы

|

Частку дамоў былой вёскі знеслі і абрысы дарогі ўжо вымалёўваюцца. У планах знос яшчэ 11 сядзіб, піша grodnonews.by.

Першы слой асфальта на новай дарозе будаўнікі абяцаюць пакласці яшчэ да зімы.

Уздоўж дарогі даўжынёй 642 метра пракладуць не толькі тратуары, але і веладарожкі шырынёй у паўтара метра. У планах высадка 260 дрэваў.

 

Асвятленне будзе выключна эканомнае светадыёднае, а ўздоўж трасы ўсталююць апоры для кантактнай сеткі, што дазволіць пусціць тут тралейбусны рух.

 

На перасячэнні з вуліцай Дзяржынскага з’явяцца дадатковыя поласы для паваротаў направа і налева і астраўкі бяспекі.

На перакрыжаванні Курчатава –Ліможа ўсталююць светлафоры.

Прыпынкі грамадскага транспарта перасунуць бліжэй да перакрыжаванняў, а міні-рынак “Дзевятоўка” будзе выходзіць акурат на новую вуліцу.

 

Будаўніцтва дарогі запланавана шмат гадоў таму.

Яна дазволіць разгрузіць і перагрупіраваць транспартныя плыні ў кірунку цэнтра Гродна.

 

Паводле  http://grodnonews.by