У Гродна на адзін дзень вернецца гарачыня да +30ºС
“Гроднааблгідрамет” прагназуе вяртанне надзвычайнай гарачыні 20 жніўня.
Сёння апоўдні ў Гродне было +18,8ºС, у бліжэйшую ноч чакаецца +16…+18ºС.
20 жніўня ў горадзе будзе пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, магчымая навальніца, +28…+30ºС, па вобласці +28…+32ºС.
Вецер паўднёва-усходні 3-8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с.
21 жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы +12…+17°С, днём +20…+25°С, месцамі да +27°С.
22 жніўня ўначы будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах да 14 м/с.
Уначы +8…+13°С, днём +19…+24°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 23 жніўня месцамі па вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +8…+13°С, днём +19…+24°С.
24-25 жніўня пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Тэмпература паветра ўначы 24 жніўня +8…+13°С, днём +19…+24°С, 25 жніўня ўначы +6…+11°С, днём +20…+25°С.
Здымак http://kolobuga.ru