Лідчукі абвясцілі альтэрнатыўны конкурс па распрацоўцы сімвала Ліды
Праект узнік пасля таго, як працоўная група Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставіла варыянты лагатыпаў, адзін з якіх стане сімвалам Ліды.
Варыянты лагатыпаў, распрацаваныя ГрДУ, аўтары альтэрнатыўнага праекта лічаць дрэннымі і нявартымі быць сімвалам іх роднага горада.
Каб гэтага не адбылося, mylida.by распачаў свой конкурс на стварэнне якаснага сімвала Ліды.
Ініцыятары праекта хочуць прыцягнуць да супрацы ўсіх неабыякавых дызайнераў і лідчукоў, каб супольнымі намаганнямі стварыць выдатны брэнд.
На галасаванне выстаўленыя першыя прапановы.