Шклозавод “Нёман” вінаваты Фонду сацабароны тры з паловай мільярды рублёў

|

Сотні мільёнаў запазычанасцяў маюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гродзенскай вобласці.

 

З-за гэтага могуць пацярпець працаўнікі прадпрыемстваў-даўжнікоў.

Калі працадаўца не робіць выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны альбо робіць іх не цалкам, у працоўных не фарміруецца права на сацыяльныя выплаты, у тым ліку пенсіі.

Такім чынам, нявыплата ўнёскаў адаб’ецца на памеры пенсій і іншых выплат.

 

У Гродне найбольш недаплаціла ў Фонд сацыяльнай абароны Сумеснае таварыства з абмежаванй адказнасцю “БАЗАЛІС” – 107, 7 мільёна. На другім месцы – камунальнае унітарнае прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” (83 мільёны 100 тысяч).

 

 

Звесткі аб прадпрыемствах, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у адкрытым доступе размясціла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

 

Азнаёміцца са спісам можна тут.