Летнік для аматараў назіранняў за птушкамі запрашае школьнікаў
Летнік пройдзе на тэрыторыі і пры падтрымцы біясфернага рэзервату “Прыбужскае Палессе”.
У часе летніка ўдзельнікі атрымаюць базавую інфармацыю пра назіранні за птушкамі, а таксама навыкі жыцця ў палявых умовах.
Заявы на ўдзел прымаюцца да 22 жніўня.
Неабходна даслаць на адрас yavamne@inbox.ru (старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ ДзянісуТабунову) наступныя звесткі:
1.Прозвішча, імя, імя па бацьку
2.Узрост
3.Адрас, кантактны тэлефон, у тым ліку хатні
4.Ці з’яўляецеся сябрам АПБ?
5.У якіх мерапрыемствах АПБ удзельнічалі раней?
6.Чаго чакаеце ад летніка?
7.Ці маеце асаблівасці ў харчаванні (напрыклад, вегетарыянства)?
8.Ці маеце турыстычны рыштунак (спальнік, дыванок, намёт)?
Неабходна прыкласці скан альбо фота падпісанай бацькамі згоды на ўдзел у летніку па ўзоры: “Я, імя і прозвішча, дазваляю ўдзел майго сына/дачкі (імя, прозвішча, імя па бацьку) у палявым семінары “Юны бёдвотчар”. Дата, подпіс”.
Арганізатары аплочваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд – за свой кошт.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Паводле http://www.ptushki.org
Здымак http://www.visitnorway.com