У Гродне пройдзе Фестываль Сыру

|

Першы адкрыты Фестываль Сыру з выставамі, конкурсамі і народнай дэгустацыяй адбудзецца 20-21 верасня.


Фестываль ладзіцца дзеля падтрымкі нацыянальных вытворцаў, папулярызацыі беларускай малочнай прадукцыі і прасоўвання яе на ўнутраным і знешнім рынках.

У межах Фэсту пройдуць конкурсы якасці сярод вытворцаў сырнай прадукцыі, кулінарнага майстэрства вырабаў з сыру, выставачных і гандлёвых павільёнаў, народная дэгустацыя.

 

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія прадпрыемствы, кухары, кандытары, майстры кулінарыі.

За ўдзел неабходна пералічыць на рахунак дырэкцыі Фэсту 20 мільёнаў рублёў.

20 верасня пройдзе дзелавая праграма фэсту і конкурс  якасці сыроў сярод вытворцаў.

Мерапрыемствы для шырокага кола наведнікаў – праца дэманстрацыйных пляцовак, забаўляльная праграма, дэгустацыя і выступленні эстрадных выканаўцаў – адбудуцца 21 верасня.

 

Арганізатары Фестываля Сыру – Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкаму, Гродзенскі гарвыканкам, ААТ “Малочны мір”, Кіруючая кампанія холдынга “Гроднамясамалпрам”.

Паводле арганізатараў, мерапрыемства накіраванае на захаванне і развіццё гнацыянальных традыцый культуры стварэння і спажывання сыру.

Яно дапаможа выявіць новыя тэндэнцыі ў вырабе сыру, паспрыяе павелічэнню асартыменту і паляпшэнню якасці беларускай сырнай прадукцыі.

 

Здымак http://pyatnizza.com