За здаровы лад жыцця
Сёння Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла адпаведны законапраект.
Пакуль што на вуліцах, стадыёнах, у скверах і цягніках забаронена толькі ўжыванне моцнага алкаголю: віна, гарэлкі, самагонкі і г.д.
Паводле новых правілаў, аматары выпіць піва на свежым паветры рызыкуюць заплаціць штраф у памеры да 8 базавых велічынь ( на сёння – да 280 тысяч).
Калі на працягу года парушэнне паўторыцца, парушальніку пагражае штраф ужо да 15 базавых велічынь альбо адміністратыўны арышт.
Штрафы для тых, хто паліць у забароненых месцах, паводле новага законапраекта ўзрастуць у 8 разоў (з 0,5 да 5 базавых велічынь).
На сёння ў Гродна зонай цвярозасці, дзе забаронена ўжыванне піва і слабых алкагольных напоеў, абвешчаны толькі парк Жылібера. Моладзь з півам перамясцілася адтуль на плошчу Леніна.