Фестываль сярэднявечнай культуры пройдзе ў Гальшанах
Свята распачнецца ў 12 гадзін.
У часе тэатралізаванага бала ў Соф’і Гальшанскай пройдзе касцюміраванае прадстаўленне гістарычных персанажаў. Сярэднявечную атмасферу свята падтрымаюць музычныя гурты «Літы талер», «Altanka», «Яварына», танцавальны калектыў «Фламея».
Жывое гучанне сярэдневечных інструментаў у сучаснай апрацоўцы пачуюць наведнікі канцэрта групы «PAWA».
У рыцарскім лагеры размесцяцца ўдзельнікі народнага клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” (Гродна), ваенна-гістарычнага клуба «Мэта» з Наваградку, «Гарадзенскі двузуб», клуб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Dies Magna» (Ліда). Ваенна-гістарычныя клубы Мінска зладзяць рыцарскія турніры.
Гледачы змогуць таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па сярэднявечных танцах, гульнях, у экскурсіі па Гальшанах
Сёлета фэст “Гальшанскі замак” ладзіцца ў межах праекта “Дзьве стараны – адна гісторыя і культура” у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь.
У часе фэста будуць прадстаўленыя вынікі праекта: зборнік паэзіі і пуцяводнік “Гістарычны маршрут па Ашмянскай узвышанасці”, для журналістаў пройдзе прэс-канферэнцыя.
З падрабязнай праграмай фэсту можна пазнаёміцца тут. | ||
Паводле прэс-рэлізу арганізатараў
Здымак belapan.com