Гарадзенскія дзеці – героі бігбордаў

|

З 12 да 14 жніўня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі звярталі асаблівую ўвагу на аўтамашыны з дзецьмі-пасажырамі.

Калі дзяцей перавозілі паводле правіл (у спецыяльных дзіцячых крэслах альбо прышпіленыя рамнямі бяспекі), іх запрашалі на фотасесію да дзіцячага фатографа Алесі Фяцісавай.

 

Тварыкі  трыццаці сур’ёзных і усмешлівых хлопчыкаў  і  дзяўчынак на палотнах памерам 3х6 метраў цягам тыдня з’явяцца на асноўных дарогах Гарадзеншчыны.

Пакуль што іх можна ўбачыць толькі на сайце ДАІ Гарадзенскай вобласці.

Акцыя ДАІ ладзіцца ў супрацы з Белдзяржстрахам і прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.

 

 

 Паводле http://gaigrodno.by