“ДОМ”. Прэм’ера міжнароднага тэатральнага праекта на сцэне гродзенскага драмтэатра
У тэатральным праекце занятыя творцы з Швецыі, Румыніі, Малдовы, Украіны і Беларусі.
Усе, занятыя ў спектаклі, спрабуюць адказаць на пытанне, што такое “дом” для кожнага з нас, якія думкі, пачуцці і асацыяцыі звязаныя з гэтым паняццем.
Удзельнікі праекта – харэограф і рэжысёр Бено Воорхам (Швецыя), педагог Архітэктурнага Музея Стакгольма Мадэлен Бекман, акторы і танцоўшчыкі Аляксандра Сошнікава і Сяргей Галаўня (Малдова), Іна Асламава (Беларусь), Данііл Белкін і Марына Кандрацьева (Україна), музыка і кампазітар Ён Корой (Румынія).
Першы этап праекта быў рэалізаваны з выхаванцамі кішынёўскай школы-інтэрната год таму. У выніку 7 дзяцей сталі паўнавартаснымі ўдзельнікамі спектакля, які з поспехам прайшоў на сцэнах Малдовы.
У Швецыі праект “Дом” стаў намінантам у катэгорыі “Лепшы музейны праект года”.
Прэм’ера ў Гродне – 27 верасня.
Здымкі прадстаўленыя арганізатарамі праекта