Урад абяцае гаспадарам забітых з-за АЧС свіней дапамагчы набыць іншую скаціну

|

Па звестках на 1 жніўня ў сельгасгаспадарках Гродзенскай вобласці ўтрымліваецца больш за 700 тысяч свіней, яшчэ 92 тысячы – на прыватных падворках.

Інфармацыйныя групы па прафілактыцы афрыкансай чумы свіней наведваюць кожны падворак.

Мікалай Кот паведаміў, што супрацоўнікі сельсаветаў разам з прадстаўнікамі ветслужбаў уручаюць людзям памяткі, якія распавядаюць, што рабіць, каб не занесці АЧС у сваю гаспадарку, правяраюць санітарны стан двароў.

 

Жыхарам рэкамендуецца выклікаць ветэрынара, калі яны забіваюць свіней для ўласных патрэбаў.

Ветўрач агледзіць жывёлу і вантробы пасля забою і дапаможа ўпэўніцца, што свіння была здаровая.

Паводле галоўнага ветэрынара. Спыніць АЧС можна толькі з дапамогай абсалютнага выканання ўказанняў службаў на месцах.

 

Цягам тыдня ўрад абяцаў распрацаваць механізмы, якія дазволяць насельніцтву, якое з-за пагрозы АЧС вымушанае пазбавіцца ад свіней, на ільготных умовах набыць іншы скот.

 

Прэм’ер-міністр Міхаіл Русы:

-Гэта будзе буйны рагаты скот, альбо оўцы, альбо гусі, альбо качкі – мы прапрацуем усе пытанні ў дачыненні коштаў, і ў плане кармоў, пастаўкі камбікармоў, калі чалавек хоча мець дадатковыя крыніцы паступленняў у свой бюджэт”.

 

Віцэ-прэм’ер прызнаў, што пры стварэнні буферных зон вакол буйных свінакомплексаў “месцамі пайшлі перагібы”, але ў шэрагу раёнаў сітуацыя была выпраўлена.

 

Паводле http://www.belta.by