Пачалася рэгістрацыя на “Гонкі за птушкамі”

|

У Х-ым Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі могуць удзельнічаць каманды з 4 чалавек,  з якіх хаця б двое павінным быць старэйшымі за 18 гадоў.

Іншых абавязковых патрабаванняў да ўдзельнікаў няма.

З 6 да 18 гадзін 7 верасня чальцы каманды будуць назіраць за птушкамі ў абраных імі самімі месцах, перасоўвацца можна на любых транспартных сродках, але ўсім разам.

Цягам 12 гадзін спаборніцтваў каманда фіксуе ўсе пачутыя альбо ўбачаныя ў прыродных умовах віды дзікіх птушак.

 

Перамога дастанецца той камандзе, якая зарэгіструе найбольшую колькасць птушак.

Удзел можа прыняць кожны ахвотны, у тым ліку бёдуотчары-замежнікі. Для гэтага трэба падаць у Сакратарыят АПБ заяўку (па электроннай пошце info@ptushki.org і копію заяўкі накіраваць на harrier@tut.by), у якой павінны быць пазначаныя:

Назва каманды;

– Склад каманды (імя і прозьвішча 4 чалавек, абавязкова пазначыўшы капітана каманды; для чальцоў, маладзейшых за 18 гадоў пасля іх прозьвішчаў неабходна ў дужках пазначыць іх узрост); 

– Месца старту;

– Нумар мабільнага тэлефону для сувязі з камандай. 

Падрабязныя патрабаванні да правядзення назіранняў – тут .

 

Выява http://www.ptushki.org