Гродзенскі гарвыканкам шукае старую брукаванку

|

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі заклікае гарадзенцаў паведамляць, дзе можна зайсці ўнікальныя старадаўнія будаўнічыя матэрыялы.

 

Асабліва цікавяць элементы бруку з клеймамі, графічнымі выявамі і надпісамі.

Для іх плануецца адвесці адмысловае месца ў цэнтры Гродна, дзе яны будуць даступныя для шырокага кола турыстаў.

 

Пакуль гарадзенцаў заклікаюць паведамляць звесткі пра месцазнаходжанне артэфактаў па тэлефоне 72-04-21.

 

Здымак http://labadzenka.by