У Лядовым палацы адкрылася выстава-кірмаш індыйскіх тавараў

|

Свае тавары гродзенцам прадставяць больш за 50 індыйскіх прадпрыемстваў. Гэта тканіны, адзенне, вырабы з камянёў, біжутэрыя, гарбаты, парфумы, мэбля і прадметы інтэр’еру – усяго больш за тысячу найменняў.

Арганізатары выставы з індыйскага боку — кампаніі “Нагеш Імпекс”, ANS Corporation і пасольства індыі ў Беларусі, з беларускага – Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Адкрые выставу Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі. Кірмаш будзе працаваць да 21 чэрвеня.

Адкрыццё адбудзецца ў 16 гадзін.

На фота: Леташняя выстава індыйскіх тавараў у Гродна

Фота з сайта http://old.grodno.net