Гродзенскім «Азотам» цікавяцца тры расійскія кампаніі

Паводле наяўных звестак, на ўзроўні рабочых груп разглядаецца магчымасць будаўніцтва азотнага комплексу сіламі ААТ «Газпром Інвестпраект» з наступнай перадачай яго ў арэнду ААТ «Гродна Азот».

Інвестпраект з удзелам «Гродна Азоту» ўваходзіць у лік пяці інтэграцыйных праектаў, рэалізацыя якіх зараз абмяркоўваецца паміж Беларуссю і Расіяй.

 

Восенню 2012 года прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Індыі ўзяць удзел у прыватызацыі і пашырэнні магутнасцяў «Гродна Азоту».

«Тут можна, выкарыстоўваючы азотныя, калійныя і фосфарныя ўгнаенні, рабіць кампаненты для вашага рынку», — падкрэсліваў Мясніковіч, удзельнічаючы ў лістападзе 2012 года ў працы беларуска-індыйскага бізнес-форуму, які праходзіў у Нью-Дэлі.

 

Аляксандр Лукашэнка ў студзені 2013 года таксама заяўляў пра магчымы ўдзел Індыі ў будаўніцтве новага комплексу на базе «Гродна Азоту».

 

Цікаўнасць індыйцаў да інвестпраекта на базе гродзенскага прадпрыемства скончылася, калі ім стала вядома, што гэты праект Беларусь мае намер рэалізаваць з удзелам расійскага капіталу.

 

ААТ «Гродна Азот» ўваходзіць у склад найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў Беларусі, якія ўтвараюць аснову нафтахімічнага комплексу краіны.

Прадпрыемства створана ў 1963 годзе, у 2002 годзе пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, акцыі таварыства належаць дзяржаве.