Апошні тыдзень лета ў Гродне: цёпла і пераважна без ападкаў
У бліжэйшую ноч будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў, +9…+11ºС.
Вецер паўночна-усходні 4-9 м/с.
Днём 27 жніўня характар надвор’я не зменіцца, паветра прагрэецца да +20…+22ºС.
28-29 жніўня будзе воблачна з праясненнямі.
Уначы пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах вобласці невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман.
Вецер усходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +5…+10°С, днём +17…+22°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 30-31 жніўня будзе пераважна без ападкаў. Месцамі туман.
Тэмпература паветра ўначы +6…+11°С, днём +19…+24°С.
1 верасня ўначы ападкаў не чакаецца. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Уначы +8…+13°С, днём +18…+23°С, месцамі паветра прагрэецца да +25°С.
Здымак http://sibnovosti.ru