“Ліру” пабудавалі: смецце на дзіцячай пляцоўцы, цвікі і непрыбраны плот
Плот, якім была агароджана будаўнічая пляцоўка, так і не знялі. Будаўнікі, напэўна, спяшаліся. Зараз ён пакрывіўся і ў зазоры мінакі кідаюць смецце: пустыя бутэлькі і абгорткі ад чыпсаў.
Не надта ён і бяспечны. У некаторых месцах проста тырчаць цвікі. А побач гуляюць дзеці. Смецце і на дзіцячай пляцоўцы. Сцяжынка, што была заасфальтавана і злучала дамы, зараз засыпана пяском з пляцоўкі. Хадзіць тут нязручна і небяспечна. Асабліва старым людзям, якія прызвычаіліся да больш кароткага шляху да крамы.