Даражэе гарэлка і хлеб, на чарзе – бензін

|

28 жніўня Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў шэраг указаў пра павышэнне коштаў.


На 45% павышаюцца стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і на 70% – на дызельнае паліва. Гэта прывядзе да падаражання аўтамабільнага паліва.

 

Паводле ўказа №375 ад 26 жніўня 2013 года, стаўка акцыза на бензін с актанавым чыслом 95 і вышэй складзе 1 мільён 785 тысяч 700 за 1 т, на бензін ад 91 да 95 – 2 мільёны 238 тысяч 800, да 91 – 2 мільёны 539 тысяч 100.

Стаўка акцызу на дызельнае паліва ўсталёўваецца ў памеры 1 мільён 686 тысяч 100.

 

Сёлета стаўкі акцызаў на бензін і паліва павышаліся адзін раз – 1 студзеня ў сярэднім на 20%.

Рознічныя кошты павялічыліся 16 студзеня на 5%.

 

З 29 жніўня павышаюцца гранічныя мінімальныя кошты на алкагольную прадукцыю моцай звыш 28%.

Паводле пастановы Міністэрства эканомікі №60 ад 23 августа, гранічны мінімальны кошт на алкаголь моцай 40% за 0,5 л павялічаны на  11,1% да 30 тысяч. Кошты ўзрастаюць з-за павелічэння закупачных коштаў на зерне ўраджаю 2013 года, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці спірту.

Кошты на імпартны алкаголь моцай 40% застаюцца ранейшымі.

 

З 29 жніўня ў сярэднім на 10% падаражаюць таксама некаторыя хлебабулачныя вырабы.

Гранічныя мінімальныя адпускныя кошты на хлеб іржаной і ржана-пшанічны, вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем цукру і жыроў у суме не вышэй 14% усталёўвае пастанова Мінэканомікі №59 ад 23 жніўня.

Гаворка ідзе пра, так званую, сацыяльную прадукцыю.

Гранічныя мінімальныя кошты на хлеб іржаны, а таксама з сумесі ржаной і пшанічнай мукі без дадатковай сыравіны ўсталяваныя ў памеры 2833 руб. за 1 кг, на хлеб заварны без дадтковай сыравіны – 3611 руб. за 1 кг, батоны і хлябцы з пшанічнай мукі вышэйшага гатунку з утрыманнем цукру і жыроў не вышэй 14%  развесам 300 г і больш – 5457 руб. за 1 кг, на батоны і хлябцы з пшанічнай мукі першага гатунку з утрыманнем цукру і жыроў у суме не вышэй 14% развесам 300 г і больш – 4746 руб. за 1 кг.