Падпаліў салому, у якой заснуў падлетак

|

Хлопец прылёг адпачнуць на рэштках пажніўнай саломы на полі блізу вёскі Вялікія Карнышы і заснуў.

Побач праязджаў працоўны мясцовага СВК, які, заўважыўшы купкі саломы, вырашыў іх спаліць.

Мужчына не заўважыў, што ў адной з іх спіць падлетак.

Юнак спахапіўся толькі калі агонь быў побач.

З крыкамі аб дапамозе ён выскачыў з саломы.

 

Пацярпелы атрымаў апёкі трэцяй ступені твара, рук і спіны – каля 12% цела.

 

Выпальванне сухой травы і пажніўных рэшткаў у Беларусі  забароненае.

Вінаватыя караюцца штрафам ад 1 да 4 мільёнаў рублёў.

 

Паводле http://mchs.gov.by