Прывалка: апошнія дні да закрыцця

Таму яны ствараюць адмысловыя чэргі і пускаюць людзей па чатыры чалавекі. Каб выстаяць гэтую чаргу некаторым гарадзенцам прыйшлося ўчора чакаць амаль дзве гадзіны!

Падарожнікі, што часта ходзяць пешшу ці ездзяць на роварах, наракаюць, што цяпер, каб трапіць у бліжэйшы літоўскі горад – Друскенікі – трэба будзе рабіць кола ў некалькі сотняў кіламетраў. Для многіх “ходзячых праз мяжу” гэта больш месца адпачынку, а не кантрабанды, як лічаць мытнікі абедзвюх краін.

 

“Раней мы хадзілі пешшу і нас з таго боку чакалі літоўскія сябры, разам мы ехалі адпачываць у Друскенікі, альбо Коўна, а цяпер ім трэба рабіць кола, каб да нас трапіць”, – кажа адзін з падарожніх.

 

Іншыя пацвярджаюць, што для гарадзенцаў гэта турыстычны маршрут. Сюды можна было схадзіць у госці, адпачыць, звадзіць дзяцей у аквапарк.

Ужо з 1 верасня рэйсавыя маршруты Гродна-Вільня хадзіць перастаюць і бліжэйшым горад Гарадзеншчыны, праз які можна будзе з’ездзіць у літоўскую сталіцу, стане Ліда. Адтуль чатыры разы на дзень ходзяць праходзячыя маршруты ў Вільню.

 

На сённяшні дзень застануцца тры памежных пераходы на беларуска-літоўскай мяжы: Беняконі-Шальчынінкай, Каменны Лог-Мядзінінкай, Катлоўка-Лаварышкес. Таксама мяжу можна перайсці цягніком, едучы з Мінска на пераходзе Беняконі-Стасілас і Гудагай-Кяна, аднак для гарадзенцаў гэта пакуль застаецца марай.

 

Здымкі Вольгі Мілавай