Art Open Air ад праекта «На Zabore» пройдзе ў Гродне 8 верасня

|

Усё пачнецца ў 14 гадзін з адкрыцця выставы «На Zabore» у выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі.

 

“Алычовае дрэва цудаў” заквітнее ў мастацкай галерэі “Крыга” ў 16.30.

Там жа ў 17.00 адкрыецца выстава Руслана Вашкевіча (праект “Белы кітаец”).

 

У 17.30 у “Крызе” стартуе майстар-клас па арыгамі і інтэрактыўнае мерапрыемства “Размалюй-ка!”.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцы конкурса  «На Zabore» адбудзецца ў 18.30.

У 19.00 усіх ахвотных “Крыга” запрашае на «Безумное чаепитие».

 

Скончыцца гэты незвычайны дзень кінапраглядам пад адкрытым небам стужкі Такешы Кітана “Ахілес і чарапаха”.

Пачатак – 20.00.

 

Арт-праект Zabor ўпэўнена пакарае беларускія гарады, дзе выстаўляе працы сучасных беларускіх мастакоў на галоўных агароджах горада. Такая смелая акцыя ў стылі паблік-арт прыйшлася да спадобы жыхарам і гасцям нашай краіны – Zabor спадарожнiчае з аднаго горада ў іншы I прыцягвае ўсё больш і больш гледачоў.

 

Конкурс На Zabore сярод гарадзенскіх мастакоў, які ладзіўся пры партнёрскай падтрымцы галерэі «Крыга», скончыўся 29 ліпеня.

Пераможцамі папярэдніх этапаў конкурса ў Віцебску, Гомелі і Магілёве сталі Аляксандр Дасужаў (Віцебск), Аляксандр Сушкоў (Гомель), Юрый Несцярук (Магілёў). Гарадзенскі пераможца будзе абвешчаны 8 верасня.