Дзень памяці загінулых у ДТЗ дзяцей

|

Удзельнікі – вучні СШ №№12, 23 і 33. Апранутыя ў спецжылеты дзеці будуць трымаць у руках запаленыя свечкі і плакаты.На плакатах – імёны, прозвішчы, узрост і даты гібелі дзяцей, жыццё якіх абарвалася ў аварыях, а гэта 63 чалавекі за апошнія 10 гадоў.

 

На машыны, якія будуць праязджаць праз жывы калідор ад кальцавой развязкі “БЛК – вул.Дубко” да крамы “Мока”, школьнікі  будуць навязваць стужачкі колераў светлафора.

Транспартныя сродкі асвяцяць каталіцкі і праваслаўны святары.

 

У завяршэнне акцыі школьнікі запусцяць у неба белыя балонікі – сімвалы душаў загінулых дзяцей.

Дзень памяці дзяцей-ахвяр ДТЗ ладзіцца ў Гродне трэці год запар.

Аналагічныя акцыі пройдуць у Лідзе, Смаргоні і Слоніме.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Фота http://autogrodno.by