Трапіць з Гродна ў Вільню можна будзе на аўтобусе трансагенцтва “Фаварыт”
Трансагенцтва накіравала ў міністэрства запыт яшчэ месяц таму і нарэшце атрымала адказ – ліст №03-02-17/5931 ад 30.08.2013.
Мінтранс дазволіл аднавіць штодзённы рух па маршруце праз пункт пропуску “Беняконі”.
Гэта павялічыць час у дарозе і кошт квітка (да 120 тысяч рублёў).
Аўтобус бюудзе курсаваць з 3 верасня да 15 кастрычніка.
Адпраўленне з Гродна – 9.00, з Вільні – 18.00.
Прыпынка ў Друскеніках не будзе.
Пункт пропуска “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы, праз які пралягаў найкарацейшы для гарадзенцаў маршрут да Вільні праз Друскенікі, на паўтара месяца зачынены на рэканструкцыю.
Гродзенскі аўтавакзал аўтобусы Гродна-Вільня на гэты час адмяніў.
Дабірацца да суседняй сталіцы гарадзенцам прапаноўвалі толькі на аўтобусе Гродна-Рыга, што курсуе па чацьвяргах.