Восеньскі рыцарскі турнір пройдзе ў Лідскім замку

|

У праграме 14 верасня:

 

14.00-16.00 – камандны рыцарскі турнір “пяць на пяць”.

Кошт дарослага білета – 30 тысяч, дзіцячага – 15 тысяч. Тыя, хто захоча паназіраць за турнірам з галерэі на вежы, павінны будуць заплаціць 40 і 20 (дзеці) тысяч.

У 17.00-19.00 пройдуць індывідуальныя рыцарскія турніры. Кошт білетаў – 20 тысяч дарослы, 10 тысяч дзіцячы.

 

Найдаражэй будуць каштаваць білеты на вечаровую праграму першага дня свята.

У 20.00-21.00 пройдзе турнір і бітвы “За караля”, “На мосце” і “Сценка на сценку”.

З 21.00 да 22.15 – канцэрт гурта “Ірдарат”.

У 22.15 пачнецца фаер-шоў.

На ўсе гэтыя мерапрыемствы можна будзе трапіць па адным квітку, коштам 50 тысяч альбо 70 тысяч (на галерэі) рублёў.

Дзіцячых квіткоў на вечаровую праграму пакуль прадаваць не планавалі, але канчаткова пытанне пакуль не вырашанае.

 

15 верасня

З 11 да 12.30 пройдзе фінал індывідуальнага рыцарскага турніра ( 20 тысяч – для дарослых, 10 тысяч – для дзяцей).

З 14.00 да 16.00 – фінал каманднага турніра (пяць на пяць) і бугурт на белай зброі  (30 тысяч – дарослы білет, 15 – дзіцячы; на галерэі – 40 тысяч і 20 тысяч).

 

Хто будзе займацца продажам білетаў, арганізатары абяцалі вызначыцца да канца тыдня.

Пакуль усю магчымую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах у Лідзе (0154) 520249, 80296129223, 80298855568 (Раённы метадычны цэнтр народнай творчасці).